Раман Яварчук

Дата нараджэння: 3 снежня 1993

Дата затрымання: 2 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Раман Ігаравіч Яварчук быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска 26 жніўня 2022 года. Яварчука прызналі вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ і па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса РБ. Па сукупнасці злачынстваў яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на 3 гады. Справу разглядаў суддзя Карсюк.

Абвінавачаны знаходзіўся на волі пад закладам.

Пацярпелы Якімчык Вадзім Аляксанжровіч падаў пазоў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1.000 рублёў. Суд яго задаволіў.

Таксама ў даход дзяржавы быў канфіскаваны адзін з мабільных тэлефонаў абвінавачанага.

У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»