Раман Гваздзёлка
Дата нараджэння: 30 студзеня 1995
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Каліна Святаслаў
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена
Месца зняволення: ПК № 15
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Аксель Эчэверыя, дэпутат нямецкага Бундэстага; раней — Ральф Капшак

Раман Анатольевіч Гваздзёлка быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 праз падазрэнне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25-гадовага жыхара Брэста забралі а 7-й раніцы прама з хаты.
12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста суддзя Святаслаў Каліна агучыў прысуд: прызнаць Рамана вінаватым і прызначыць яму 4 гады зняволення. Менавіта такі тэрмін пакарання і прасілі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.
![]()
Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"
![]()
Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй "партыі" абвінавачаных па "масавых беспарадках" у Брэсце?
![]()
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў