Раман Барташ

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аліферук Марыя

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Брэст

Крымінальную справу паводле артыкула 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» у дачыненні да мясцовага 21-гадовага графіціста Рамана Барташа завялі яшчэ 20 сакавіка. Менавіта ў той дзень хлопец намаляваў каля чыгуначнай станцыі «Брэст-Паўднёвы» графіці з надпісам «No war». Уласна кажучы, усё графіці з гэтага надпісу і складалася. Унізе, праўда, маркерам аўтар пакінуў свой стылізаваны аўтограф.

Амаль адразу хлопца знайшлі і затрымалі супрацоўнікі аховы чыгункі.

У Брэсце на судзе без пракурора мясцоваму графіцісту прысудзілі год «хатняй хіміі» за выяву з надпісам «No war»

Суд разглядзеў справу ў паскораным парадку.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»