Раман Аніськоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1996
Дата затрымання: 21 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 10 чэрвеня 2024
Суддзя: Казлова Анжаліка
Пракурор: Касінская Крысціна
Раман Уладзіміравіч Аніськоў асуджаны судом Мінскага раёна да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу за каментары ў інтэрнэце:
- арт. 365 КК (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- арт. 364 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Па падліках выйшаў на волю з ПУАТ № 24 летам 2024 г.