Радзівон Баравой
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 24 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шут Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
11 траўня 2023 года ў судзе Ленінскага раёну Мінска вынесены прысуд трэнеру па водным пола Радзівону Валер'евічу Баравому. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда.
Яго судзілі за ўдзел у адным з мірных Маршаў у Мінску. Радзівон прызнаў віну і распавёў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.
Прысуд вынесла суддзя Юлія Шут.
Вядома, што мужчыну затрымалі 24 лютага 2023 года і спачатку арыштавалі яго на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго перазатрымалі паводле крымінальнага артыкулу.