Радзівон Медушэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 лістапада 1997
Дата затрымання: 16 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў
Радзівон Уладзіміравіч Медушэўскі - жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі 13 верасня.
Радзівон знаходзіўся на волі ў статусе падазраванай па гэтай справе (па арт. 342 КК — Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 16 сакавіка яму змянілі меру стрымання і змясцілі пад варту ў СІЗА-7 да суда.
«Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
Суд Маскоўскага раёна Берасця 3 чэрвеня 2021 года вынес прысуды паводле "карагоднай" крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцейцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган асудзіў Радзівона Медушэўскага на 1,5 года "хатняй хіміі".
У эміграцыі.