Пётр Грэцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 лістапада 1996
Дата затрымання: 12 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Кедаль Дзмітрый
Пракурор: Пятрашка С.
Справы: Пратэсты Гродна
Пётр Мікалаевіч Грэцкі - фігурант крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту шостага верасня ў Гародні.
Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Пятра, а таксама двух іншых фігурантаў справу (Іллю Паланянкіна і Яна Дайліду) прызналі вінаватымі ў "актыўных групавых дзеяннях" на акцыі пратэсту. А менавіта ў тым, што "браліся за рукі (станавіліся ў счэпку), актыўна заклікалі іншых грамадзян удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, кінулі неўсталяваны прадмет у бок супрацоўнікаў МУС". Сваю віну Пётр не прызнаў.
9 сакавіка быў вынесены прысуд: тры гады абвежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Пракурор апратэставаў прысуд, палічыўшы яго занадта мяккім, але Гарадзенскі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.
З 11 чэрвеня Пётр Грэцкі адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №48.
Вызвалены летам 2024 г.