Пётр Будзько
Дата затрымання: 20 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Групы: Сілавікі
Пётр Браніслававіч Будзько - былы падпалкоўнік міліцыі, якога пазбавілі звання з-за палітычных поглядаў. Ён адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. У снежні 2020 года Пётр Браніслававіч адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП. У траўні 2021-га Пётр Будзько трапіў у спіс былых сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў.
"Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала Закона. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад улад і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалта, прыцягнення вінаватых да адказнасці",
— расказваў Пётр Браніслававіч у інтэрв'ю «Народнай Воле» ў лютым 2021 года.
20 жніўня 2021 года ў Іўі яго затрымалі на працоўным месцы: там, дома і на лецішчы праведзены ператрусы, канфіскаваная тэхніка.
У Лідзе 10 лютага 2022 года ён быў асуджаны. Яго прызналі вінаватым у "перавышэнні ўлады" (частка 3 артыкула 426 КК) на грамадзянскай працы (быў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы). Ён атрымаў 6 гадоў калоніі і штраф - 500 базавых (16 тысяч рублёў). Варта адзначыць, што пракурор прасіла пакараць Будзько 5 гадамі пазбаўлення волі.
Падпалкоўнік з Іўя: як былы міліцыянер стаў пратэстоўцам
Былога падпалкоўніка міліцыі будуць судзіць за «перавышэнне ўлады»
Ён выходзіў на пратэсты і патрабаваў аднавіць законнасць у Беларусі.
У Лідзе асуджаны былы падпалкоўнік міліцыі