Пётр Анісімовіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Сафарэвіч Жанна

Пракурор: Кунікава Іна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

 

Пятра Анісімовіча абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядала суддзя Жанна Сафарэвіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівала пракурорка Іна Кунікава.

У якасці пацярпелага выступаў на той момант намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадрах падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч.

Пацярпелы Турчыновіч на суд не з'явіўся, прасіў разгледзець справу ў яго адсутнасць, заявіў матэрыяльны пазоў на суму 1 000 рублёў.

Анісімовіча раней судзілі ў тым жа судзе за выяву герба "Пагоня" на фасадзе ўласнага дома. Тады, 15 траўня 2021 года судддзя Дзмітрый Грышын пастанавіў пакараць Анісімовіча штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Пракурорка, улічваючы абцяжарваючыя абставіны і тое, што злачынства здзейсненае па матывах палітычнай і расавай варажнечы, запрасіла для Анісімовіча два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Арышт з маёмасці не здымаць да задавальнення матэрыяльнага пазову, пазоў задаволіць у межах разумнасці і справядлівасці.

Суд пастанавіў: прызнаць Анісімовіча вінаватым і пакараць абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Задаволіць маральны пазоў у памеры 1 000 рублёў.

Два гады "хіміі" Пятру Анісімовічу за негатыўны каментар у адрас кобрынскага падпалкоўніка

У судзе Гарадзенскага раёна 25 студзеня разглядалася крымінальная справа Пятра Анісімовіча, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»