Павел Манкіненка

інжэнер-праграміст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 сакавіка 1995

Дата затрымання: 12 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 чэрвеня 2024

Суддзя: Млечка Андрэй

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Пратэсты Мінск

Павел Аляксандравіч Манкіненка  інжынер-праграміст, якога абвінавацілі у тым, што ён 5 верасня 2020 года каля 20-й гадзіны ў падземным пераходзе на «Пушкінскай» «аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі Юрыю Чыркову і Валянціну Казлоўскаму пры выкананні імі аховы грамадскага парадку падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», распыліўшы ў твар супрацоўнікаў газавы пярцовы балончык не менш за 2 разы, «чым прычыніў пацярпелым хімічны апёк, і неўстаноўленым прадметам прычыніў пабоі, штурхаўся, вырываўся з рук супрацоўнікаў, падчас таго, калі скочваліся ўніз па лесвічным пралёце, не менш за 8 крывападцёкаў у вобласці калена, вуха, плячо, кісці і перадплечча пацярпелым, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 364 КК».

Мінчанін прызнаў віну цалкам. На судзе ён растлумачыў, што 5 верасня каля 19:00 пайшоў да народнага мемарыяла памяці Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў 10 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская", каб выказаць сваю нязгоду з актамі гвалту ў дачыненні да сваіх суграмадзян у жніўні. Праз 10 хвілін пасля таго, як ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, да Паўла падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі. Ён адразу ж згарнуў сцяг. Малады чалавек растлумачыў, што ён здагадваўся пра тое, што перад ім супрацоўнікі міліцыі, паколькі «пры сабе ў іх былі гумовыя палкі». Супрацоўнікі міліцыі Юрый Чыркоў і Валянцін Казлоўскі паведамілі Паўлу, што яны з "Фрунзенскай міліцыі" і што ён парушае парадак правядзення масавага мерапрыемства.

Хлопца затрымалі праз тыдзень здарэння і асудзілі на адміністрацыйны арышт за «10 хвілін на «Пушкінскай» з БЧБ-сцягам». На яго таксама была ўзбуджаная крымінальная справа.

У судзе Павел заявіў, што ён цалкам раскайваецца ў зробленым і гатовы панесці пакаранне. Ён таксама распавёў, што ён быў 5 верасня вельмі ўспрымальным з-за растання з дзяўчынай, з якой сустракаўся тры гады, а таксама быў у засмучаных пачуццях з-за інфармацыі ў СМІ аб катаваннях і прыніжэннях з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзян у жніўні. Балончык, па словах Паўла, ён насіў пры сабе на працягу апошняга паўгоддзя.

18 лістапада 2020 суддзя Андрэй Млечка абвясціў прысуд Паўлу Манкіненку і асудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Выйшаў на волю з ПК № 15 напрыканцы чэрвеня 2024 г. 

Чатыры гады калоніі за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі на «Пушкінскай»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 18 лістапада 2020 года асудзіў 25-гадовага інжынера-праграміста Паўла Манкіненку

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»