Павел Жадзінец
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бычыла Андрэй
Справы: Пратэсты Пінск
Жадзінец Павел Уладзіміравіч быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 11 і 26 верасня 2024 года разглядаў суддзя Бычыла Андрэй. Прысуд невядомы.
Верагодна, яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску.
Брэсцкі абласны суд 3 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Брэган Яўген Анатольевіч.