Павел Варанько

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Паўла Алегавіча Варанько прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" і вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Прысуд вынесла Юлія Шчоткіна ў Ленінскім судзе Мінска, у верасні 2022 г. 

Па 2,5 года "хатняй хіміі" двум мужчынам — за ўдзел у Маршы

15 верасня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна мінчукоў Аляксандра Бардзіна і Паўла Варанько прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Мужчын вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»