Павел Сінькоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Інчына Юлія

Мінчука асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у адным Маршы. Каб не ўтрымлівацца пад вартай да суда, за яго ўнеслі заклад у 3 800 даляраў

Суд Ленінскага раёна Мінска 24 жніўня асудзіў да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" Паўла Сінькова. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе. Прысуд вынесла Юлія Інчына.

Мінчука абвінавацілі ў тым, што ён "знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакаванне руху транспартным сродкам з дапамогай перакрыцця праезнай часткі дарогі шляхам сумеснага выхаду з іншымі неўстаноўленымі грамадзянамі". На судзе ён віну прызнаў цалкам.

Знайшлі Паўла па фота на праезнай частцы з сімволікай з Марша на яго ўласным тэлефоне. Гэты адзін фотаздымак стаў галоўным доказам віны мужчыны.

Да суда Сінькоў знаходзіўся на волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць заклададавальнік.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»