Павел Амяльянаў

Дата нараджэння: 31 сакавіка 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Серакова Вольга

Месца зняволення: СІЗА-5

Паўла Юр'евіча Амяльянава абвінавацілі ў тым, што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў тэлеграм-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.

У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага 2023 года яго асудзілі паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Бабруйчаніна асудзілі на тры гады калоніі за абразу Лукашэнкі і крадзеж ровараў

У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага асудзілі Паўла Амяльянава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

 

Адрас для лістоў: СІЗА-5. 213826, г. Бабруйск, 1-шы Пераезны завулак, 10

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»