Павел Семаковіч
Дата нараджэння: 10 студзеня 1993
Дата затрымання: 30 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 чэрвеня 2021

Павел Мікалаевіч Семаковіч — жыхар Ваўкавыску, асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 339 крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Паўла абвінавацілі ў тым, што ён спаліў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.
Пачаў адбываць пакаранне з 30 чэрвеня 2021 года у ПУАТ № 21.
Праваабаронцам вядома, што 1 жніўня 2022 г. адбыўся суд па замене Паўлу пакарання на больш жорсткае. Яму змянілі рэжым адбывання пакарання на зняволенне ў калоніі.
Месцазнаходжанне палітвязня ўдакладняецца.