Павел Рэменчык

Дата нараджэння: 28 сакавіка 1987

Дата затрымання: 25 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Мінчука асудзілі да 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у двух Маршах. Падстава для затрымання — фота ГУБАЗіКа

23 снежня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у двух Маршах 2020 года да двух з паловай года «хатняй хіміі» асудзілі 35-гадовага Паўла Мікалаевіча Рэменчыка. Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На тэлефоне мужчыны знайшлі яго фота на двух Маршах на праезнай частцы з нацыянальным сцягам Беларусі, а таксама фота сілавікоў. Паўла затрымалі і змясцілі пад варту.

Павел на судзе цалкам прызнаў віну. На працэсе ён распавёў, што ведаў, што на тэрыторыі Мінска адбываюцца акцыі пратэсту. Ад іншых удзельнікаў ён атрымаў бясплатна БЧБ-сцяг, які ў наступстве «выкарыстоўваў як атрыбутыку на пратэсных мерапрыемствах». Мужчына адзначыў, што на першым Маршы не бачыў сілавікоў, але цяпер дапускае, што яны былі там, а на другім Маршы бачыў супрацоўнікаў міліцыі, але не памятае, каб яны выказвалі патрабаванні разысціся. Да суда абвінавачаны часткова кампенсаваў прычыненую шкоду, а таксама ўнёс суму грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак.

Інфармацыя пра ход руху гэтых двух Маршаў у матэрыялах крымінальнай справы падцвярджаецца матэрыяламі з dw.cоm і Nexta. Прысуд вынесла Анастасія Ачалава. Паўла вызвалілі ў залі суда паля двух месяцаў пад вартай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»