Павел Ракоца
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 снежня 1979
Дата затрымання: 14 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 красавіка 2023
Дата вызвалення: 22 верасня 2023
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Павел Аляксандравіч Ракоца жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Актыўны гулец у квіз. С пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы “Вконтакте” актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратыру РФ. Антываенныя выказванні Паўла ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
Быў затрыманы 14 ліпеня 2022 года пасля прыезду ў Беларусь. Перад тым, як ехаць у Беларусь, сябру сказаў "калі я не выйду на сувязь, значыць мяне затрымалі". Утрымліваўся ў СІЗА КДБ, праз пару тыдняў перавялі ў СІЗА-3.
У Гомельскім абласным судзе 15 лютага 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
"Гомельская вясна" паведаміла, што судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
22 траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага перавялі ў ПК № 1.
22 сентября 2023 г. Павел выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Гамельчуку, які выказваўся супраць вайны, прызначылі паўтара года калоніі