Павел Піскун
Дата нараджэння: 29 красавіка 2004
Дата затрымання: 8 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Паўла Ігаравіча Піскуна абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК.
Судовае пасяджэнне ўзначаліў Аляксандр Піскуноў, які ўжо не аднойчы выносіў палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку па справах актывістаў і журналістаў.
Вядома, што на момант здзяйснення злачынства абвінавачаны быў непаўнагадовым — хлопец нарадзіўся ў 2004 годзе.
18 ліпеня 2022 г. Гомельскі абласны суд прызнаў Паўла Піскуна вінаватым і канчаткова прысудзіў 3 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
7 кастрычніка 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, у выніку якога прысуд пакінулі ў сіле.
Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.
![]()
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расейскую тэхніку?
![]()
У Гомелі за відэа аб перасоўваннях па Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі суддзя Піскуноў прысудзіў падлетку Піскуну 3 гады калоніі