Павел Паўлаў
Дата нараджэння: 21 траўня 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Багінскі Сяргей
Паўлаў Павел Мікалаевіч быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 КК (Паклёп), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). 15, 17 і 22 ліпеня 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Багінскі Сяргей. Прысуд невядомы.
8 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Іванкоў Аляксандр Іванавіч.
19 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.