Павел Іваноў
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Сімахіна Любоў
Справы: Справа чата "Атолино"
Іваноў Павел Мікалаевіч быў суджаны з 29 лютага па 29 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім). Суддзя - Сімахіна Любоў.
Быў затрыманы пасля таго, як тэлеграм-чат "Атолино" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". МУС назваў некалькі "удзельнікаў фармавання", акрамя Паўла, гэта Дзмітрый Цікуноў, Яўгенія Маставая (Грыгорык), Павел Беланіцкі, Аляксей Сямёнаў, Юры Антановіч, Аляксандр Зайцаў і Уладзімір Полех.
18 чэрвеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшынёй судовай калегіі прызначаны Хлышчанкаў Аляксей.
5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.