Павел Мазько

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 кастрычніка 2002

Дата затрымання: 23 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 лістапада 2023

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Групы: Актывісты, Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Кэтрын Ардаг, дэпутатка верхняй палаты парламента Ірландыі

Павел Русланавіч Мазько — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020 года.

Да затрымання Павел займаўся дызайнам адзення, а таксама валанцёрскай дзейнасцю, падтрымліваў людзей з інваліднасцю і дзяцей у дзіцячых дамах.

Са студзеня Павел знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 23 сакавіка 2021 ён пайшоў на допыт і быў затрыманы. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай. 

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Паўлу Мазько прызначыў 3 гады 6 месяцаў агульнага рэжыму.

Павел знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №1.

Выйшаў на волю 28 лістапада 2023 г. 

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»