Павел Максімаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 студзеня 1995

Дата затрымання: 5 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 23 верасня 2022

Справы: Пратэсты Мінск

Павел Сяргеевіч Максімаў быў затрыманы 5 траўня 2022 года, асуджаны тройчы па адміністрацыйнай справе, а затым змешчаны пад варту ў СІЗА па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

23 верасня Павел Максімаў быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Яго вызвалілі ў залі суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»