Павел Ларын
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 верасня 1974
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 верасня 2023
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Павел Віктаравіч Ларын быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Быў змешчаны ў СІЗА-1.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня 2022 г. да паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына. За каментары ў тэлеграм-чатах і каналах яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі (артыкулы 369 і 368 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава.
Пазней яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4.
У верасні 2023 г. выйшаў на волю.
За некалькі каментароў ў тэлеграме палітзняволенага шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 года калоніі