Павел Ларчык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 красавіка 1997
Дата затрымання: 1 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лістапада 2023
Суддзя: Осіпава Алеся
Пракурор: Кружнова Юлія
Справы: Пратэсты Гомель
Павел Уладзіміравіч Ларчык - жыхар Гомеля, абвінавачаны ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (артыкул 364 Крымінальнага кодэксу).
Згодна з абвінавачваннем, Павел учыніў гвалт над інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года. Нібыта калі Шапавалаў затрымліваў Ларчыка, хлопец "нанёс яму тры ўдары нагой — у апошняга былі крывападцёкі".
Паўлу прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў ПК № 1.
Вызвалены ў лістападзе 2023 г.
Гамельчука пачалі судзіць за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разглядаць справу 24-гадовага Паўла Ларчыка.
Тры гады калоніі — за "тры ўдары нагой" міліцыянту падчас аднаго з маршаў