Павел Кастрыкін

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 22 снежня 1997

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Скуратовіч Ала

Справы: Пратэсты Мінск

18 снежня 2023 году суд Фрунзенскага раёну Мінска агучыў прысуд кладаўшчыку Паўлу Максімавічу Кастрыкіну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яго асудзілі за ўдзел у адным з Маршаў у 2020 годзе. Ён прызнаў віну.

Прысуд агучыла суддзя Ала Скуратовіч. Да прысуду Павел знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»