Павел Камінскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 студзеня 1999
Дата затрымання: 10 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 10 ліпеня 2023
Суддзя: Федаровіч Уладзімір
Пракурор: Роўба Арцём
Павел Сяргеевіч Камінскі — жыхар Ліды. Утрымліваўся ў СІЗА-5.
Паўлу было прад'яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з абвінавачваннем, Камінскі і яшчэ чатыры чалавекі, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідалі часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны. Гэта датычыцца акцыі пратэсту ў Лідзе 12 жніўня 2020 года.
Паўла прысудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"), якія ён адбываў у ПУАТ №48.
10 лютага 2022 рашэннем суда Паўлу рэжым адбывання пакарання быў заменены на больш строгі тэрмінам на 1 год і 5 месяцаў зняволення.
Па падліках праваабаронцаў, летам 2023 г. выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.