Павел Янчук

Дата нараджэння: 21 снежня 1987

Дата затрымання: 6 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 лютага 2024

Суддзя: Клышпач Іна

Пракурор: Глінскі Антон

Павел Аляксандравіч Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 1 чэрвеня 2023 года разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі.

18 ліпеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Куроўскім Д.

Быў пераведзены з СІЗА-7 у ПК № 3 для адбывання пакарання.

Па падліках, мусіў выйсці на волю ў пачатку 2024 г.

Берасцеец атрымаў год калоніі за абразлівае слова на адрас Лукашэнкі

Суд Маскоўскага раёна Брэста 1 чэрвеня 2023 года разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»