Павел Якубовіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Досава Іна

27 ліпеня 2023 года жыхара Сенніцы Паўла Аляксандравіча Якубовіча асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Суддзя Досава Іна прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады). Таксама мужчына мусіць выплаціць 1850 рублёў штрафу.

Да суду ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Якубовіча прызналі вінаватым у тым, што ён публічна абразіў аднаго са следчых раённага аддзелу Следчага камітэту. Мужчына прызнаў віну. Вядома, што ён мае інваліднасць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»