Павел Яіцкі
асуджаны да двух гадоў "хатняй хіміі"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 снежня 1997
Дата затрымання: 17 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Павел Уладзіміравіч Яіцкі - жыхар Мінска, затрыманы 17 чэрвеня ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага жыхара сталіцы Паўла Яіцкага: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Палітвязня вызвалілі ў залі суда. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 342 КК РБ.
Пазоў “Мінсктранса” на суму 70 тысяч рублёў будзе разглядацца ў грамадзянскім парадку.
Палітвязню Паўлу Яіцкаму прысудзілі два гады “хатняй хіміі” і вызвалілі ў залі суда
"Дапамог паднесці лаўку, якой перакрывалі вуліцу"