Павел Голаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Градненчука Паўла Уладзіміравіча Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч. 2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу. Вядома, што ў Голава двое дзяцей.

Дакладны тэрмін невядомы. Але мужчыну вызвалілі з-пад варты, бо да суду ён знаходзіўся пад вартай і цалкам адбыў прызначаны тэрмін. Таксама ён мусіць выплаціць штраф: яго памер таксама невядомы.

Вырак агучыў у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя Віталь Лабоцкі. Справу разглядалі з 2 траўня па 22 жніўня 2023 года.

Мужчыну асудзілі за публікацыю даных пра сем'і супрацоўнікаў РАУС пасля бытавога канфлікту

Градненчука Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч.2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»