Павел Ганчарык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1979
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 лістапада 2022
Дата вызвалення: 11 сакавіка 2024
Суддзя: Грынько Людміла
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Павел Анатольевіч Ганчарык быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Паўла абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368).
У сярэдзіне жніўня 2022 г. Паўла перавялі з жодзінскага СІЗА ў гомельскі следчы ізалятар № 3.
У Гомельскім абласным судзе 30 жніўня 2022 г. быў вынесены прысуд: Ганчарыка прызналі вінаватым і пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У лістападзе 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Напрыканцы лістапада 2022 г. Паўла этапавалі ў івацэвіцкую ПК № 22.
Выйшаў на волю 11 сакавіка 2024 г.
У Гомелі — новы прысуд па "справе Зельцэра"