Павел Галяк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 20 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 студзеня 2023
Суддзя: Казлова Анжаліка
Пракурор: Касінская Крысціна
Справы: Пратэсты Мінск
Павел Юр'евіч Галяк — жыхар Мінска, асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).
Крымінальную справу на Паўла завялі за тое, што падчас збору грамадзян у Гарадзішчы 18 верасня 2020 года, калі пажылога мужчыну пачала затрымліваць міліцыя, ён перашкаджаў затрыманню, у выніку чаго ўдарыў міліцыянта.
Павел адбываў тэрмін у наваполацкай ПК № 1.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і ў студзені 2023 г. выйшаў на волю.