Павел Дворак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 ліпеня 2001
Дата затрымання: 4 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 кастрычніка 2023
Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна
Пракурор: Какорына Юлія
Павел Міхайлавіч Дворак — жыхар Мазыра, футбольны фанат, затрыманы 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР. Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак). Гэтая крымінальная справа распачата за акцыі пратэсту, якія адбываліся ў горадзе ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Павел быў узяты пад варту і ўтрымліваўся ў СІЗА № 3 Гомеля.
23 лістапада 2021 года суддзя Галіна Кніжонак пакарала Паўла Дворака, Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага — пазбаўленнем волі на тры гады і шэсць месяцаў. Таксама была прызначаная матэрыяльная кампенсацыя пацярпеламу начальніку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Валянціну Пілеру ў памеры 1500 рублёў з кожнага асуджанага.
У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Паўла этапавалі з СІЗА № 3 у наваполацкую калонію № 1.
Выйшаў на волю 28 кастрычніка 2023 г.
Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі
Масавыя затрыманні футбольных заўзятараў у Мазыры. Што вядома на гэты час