Павел Дунаеў
Дата нараджэння: 11 ліпеня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Урбан Юрый
Справы: Пратэсты Віцебск
Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня 2023 года пакараў 23-гадовага Паўла Дзянісавіча Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Юрый Урбан.
Суд 4 жніўня 2023 года прызначыў Паўлу Дунаеву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады ("хатняя хімія").
18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Віцебску – чарговы прысуд за здзек над чырвона-зялёным сцягам