Павел Далгакоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1996
Дата затрымання: 30 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Дзядкова Наталля
Справы: Пратэсты Мінск
Павел Дзмітрыевіч Далгакоў — жыхар Асіповічаў, быў затрыманы 30 верасня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Яго змясцілі ў СІЗА-1.
У судзе Партызанскага раёна Мінска 13 студзеня 2023 г. Паўла прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яго вызвалілі ў зале суда.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Па тры гады "хатняй хіміі" вынесла тром удзельнікам акцый пратэсту суддзя Дзядкова