Павел Цапелік

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 290 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суддзя: Максімовіч Наталля

Пракурор: Ластоўскі Ігар

Ігара і Дзмітрыя Павінічаў, а таксама іх сябра Паўла Цапеліка асудзілі паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля прэзідэнцкіх выбараў пратэсных надпісаў і малюнкаў. Наогул у Паставах у канцы верасня і кастрычніку 2020 гады яны нанеслі каля 50 надпісаў і малюнкаў, сярод якіх — "Жыве Беларусь", "3%", БЧБ-сцягі. Справу разглядала Наталля Максімовіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ігар Ластоўскі.

Падчас судовых спрэчак дзяржабвінаваўца Ігар Ластоўскі папрасіў суд прызнаць усіх траіх абвінавачаных вінаватымі паводле арт. 341 КК і аштрафаваць братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў на 300 і 250 базавых велічынь адпаведна, а Паўла Цапеліка — на 300 базавых. Прысуд практычна не адрозніваўся ад прапановы пракурора: Ігар Павініч аштрафаваны на 300 базавых велічыняў (9600 рублёў), Дзмітрый Павініч — на 240 базавых (7680 рублёў), Павел Цапелік — на 290 базавых (9280 рублёў).

"Поставы не сдались". Братоў і іх сябра асудзілі за пратэсныя надпісы і малюнкі ў горадзе

У судзе Пастаўскага раёна 20 студзеня асудзілі двух братоў Ігара і Дзмітрыя Павінічаў, а таксама іх сябра Паўла Цапеліка паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне пасля прэзідэнцкіх выбараў пратэсных надпісаў і малюнкаў. Наогул у Паставах у канцы верасня і кастрычніку 2020 гады яны нанеслі каля 50 надпісаў і малюнкаў, сярод якіх — "Жыве Беларусь", "3%", БЧБ-сцягі. Суд аштрафаваў Ігара Павініча на 300 базавых велічынь (9600 рублёў), Дзмітрыя Павініча — на 240 базавых (7680 рублёў), Паўла Цапеліка — на 290 базавых (9280 рублёў). Справу разглядала Наталля Максімовіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ігар Ластоўскі. "Вясна" распавядае падрабязнасці гэтай справы.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»