Павел Бяланаў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 2 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дата вызвалення: 5 жніўня 2022

Павел Бяланаў — музыка гурта Deviation з Гродна, працуе кавалём і займаецца мастацкім тату.

"Да яго прыйшлі па справе нейкіх графіці, але яго не было дома, — казаў сябар Паўла. — Быў ператрус, забралі балоны з фарбай. На наступны дзень ён пайшоў на допыт і яго ўжо не выпусцілі. Спачатку далі суткі, а потом гэтую справу за татуіроўкі".

На Паўла распачалі справу паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта). Імаверная прычына — татуіроўка з партрэтам Лукашэнкі без вачэй.

5 жніўня 2022 г. Паўла адпусцілі з гродзенскага СІЗА праз тое, што скончыўся тэрмін даўнасці здзяйснення злачынства.

Затрыманы гітарыст беларускамоўнага панк-гурта. Яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі — меркавана, з-за гэтай татуіроўкі

Мужчыну 36 гадоў, ён жыве ў Гродне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»