Павел Бераснёў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лютага 1970
Дата затрымання: 3 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 красавіка 2021
Дата вызвалення: 26 верасня 2022
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Пракурор: Балоціна Алена
Павел Уладзіміравіч Бераснёў — жыхар Маладзечна, 29 снежня 2020 года асуджаны па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза службовай асобы) на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу ("хімія").
Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка РАУС Маладзечна Вадзіма Прыгары.
3 красавіка 2021 г. Бераснёў пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 9 у Віцебску.
Павел цалкам адбыў пакаранне і 26 верасня 2022 г. выйшаў на волю.
Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі