Павел Беланіцкі
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1984
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Дзядкова Наталля
Справы: Справа чата "Атолино"
Павел Віктаравіч Беланіцкі быў асуджаны ў судзе Першамайскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК. З 2 па 10 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Наталля Дзядкова.
Хутчэй за ўсё Павел быў затрыманы пасля таго, як тэлеграм-чат "Атоліна" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" паводле рашэння КДБ.
МУС дае імёны ўдзельнікаў фармавання. Гэта Павел Іваноў, Дзмітрый Цікуноў, Яўгенія Маставая (Грыгорык), Павел Беланіцкі, Аляксей Сямёнаў, Юрый Антонавіч, Аляксандр Зайцаў і Уладзімір Палех.
5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".