Павел Бабчанок
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 снежня 1974
Дата затрымання: 8 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 лістапада 2023
Суддзя: Бягун Васіль
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Гомель
Павел Валер'евіч Бабчанок — прадпрымальнік з Гомеля. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і змясцілі ў СІЗА-3.
Судовы працэс вёў суддзя Васіль Бягун.
2 жніўня 2022 г. суд пакараў бізнэсоўцу пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Спярша Паўла накіравалі адбываць пакаранне ў ПК № 15, а на пачатку лістапада стала вядома, што палітвязня перавялі ў ПК № 3 у Віцьбе.
28 лістапада 2023 г. вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
"Яны адкажуць за злачынствы супраць свайго народа": два гады калоніі гомельскаму прадпрымальніку