Павел Калеснік

Дата нараджэння: 6 верасня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Баранава В.

Калеснік Павел Аляксандравіч жыхар Серабранкі. У яго тэлефоне адшукалі фота з беларускім нацыянальным сцягам і адно фота з удзелу ў пратэстах.

Асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 1 і 2 лютага 2024 года суддзя Баранава В. прысудзіла Паўлу "хатнюю хімію", аднак тэрмін невядомы.

17 лістапада 2023 года суддзя Капцэвіч Алена асудзіла яго за "дробнае хуліганства".

23 лютага 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Затрыманы жыхар Серабранкі — яму пагражае крымінальная справа

Губазікаўцы сцвярджаюць, што яго імя - Павел Калеснік, а затрымалі нібыта за дробны крадзеж, але ў тэлефоне адшукалі фота з беларускім нацыянальным сцягам і адно фота з удзелу ў пратэстах, піша "Наша Ніва".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»