Павел Каберда
Дата нараджэння: 19 лютага 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Раманоўскі Валерый
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Каберда Павел Аляксандравіч быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу з 15 па 19 студзеня 2024 года разгледзеў суддзя Раманоўскі Валерый.
Да затрымання Павел працаваў у EPAM, займаў кіруючую пасаду. Закончыў магістратуру фізфаку БДУ ў 2006 годзе. У траўні 2020 году дапамагаў беларускім настаўнікам з сістэмай дыстанцыйнай адукацыі, праект ён зладзіў у камандзе іншых супрацоўнікаў IT. Вядома, што ў яго ёсць дзіцёнак. Меркавана быў затрыманы за данаты.
23 красавіка 2024 г. у Паўла адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў.
24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.