Павел Адамовіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 лютага 1985

Дата затрымання: 21 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Астапенка Дзмітрый, Карсюк Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Павел Аляксандравіч Адамовіч быў затрыманы 6 снежня 2021 года ў межах адміністрацыйнай справы. Пасля адбыцця 15 сутак на волю ён не выйшаў, 21 снежня перазатрыманы ў межах крымінальнай справы. 

Паўлу прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў пераведзены ў СІЗА-1.

11 сакавіка 2022 года ў судзе Заводскага раёна Мінска Паўлу прызначылі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 2 снежня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Дзмітрый Карсюк.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»