Павел А.
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1978
Дата затрымання: 15 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Мурашка Кацярына
Справы: Пратэсты Мінск
Павел А. быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Да суда ўтымліваўся ў СТ-8.
27 і 28 красавіка 2023 г. яго справу разгледзелі ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска і прызначылі два з паловай гады "хатняй хіміі".
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.