Павал Крашакоў
Дата нараджэння: 28 студзеня 2001
Дата затрымання: 5 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Блоцкі Юрый
Месца зняволення: ПК № 3

Павел Дзянісавіч Крашакоў — удзельнік акцыі пратэсту ў Салігорску ў жніўні 2020 года. Быў затрыманы 5 жніўня 2021 года.
Паўлу прад'явілі абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) і па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Асуджаны на два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
23 сакавіка 2022 года Павел быў этапаваны з жодзінскай СТ №8 у папраўчую калонію №3 (Віцьба).
![]()
"Я прайду гэты шлях з годнасцю": адказ асуджанага ўдзельніка акцый пратэсту наконт памілавання
![]()
Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам