Патрыцыя Свіціна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 лютага 2001
Дата затрымання: 16 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Патрыцыя Валер'еўна Свіціна — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Яна была затрымана ў сярэдзіне траўня 2023 года. У "пакаяльным відэа" яна распавяла, што ў 2020 годзе «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту». Таксама яна сказала, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
На дзяўчыну завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Яна ўтрымліваецца ў СІЗА-1, куды была пераведзена са Следчай турмы № 8.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 жніўня 2023 г. пачалі судзіць спявачку. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.
2 жніўня 2023 г. спявачку асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі". Яе вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
24 лістапада 2023 г. уключана МУС у "спіс экстрэмістаў".
Вядома, што напрыканцы 2023 г. Патрыцыю адпраўлялі на трое сутак на Акрэсціна, за "парушэнне правілаў адбыцця "хатняй хіміі".
Спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі"
У Мінску пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну