Паліна Піткевіч

Палітзняволеная

Дата затрымання: 6 чэрвеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Журналісты

Паліна Аляксандраўна Піткевіч — журналістка. Яе асудзілі 7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" (паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Суддзя — Святлана Чарапанава прысудзіла Паліне 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў. Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы. Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

 

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»