Паліна Пачапская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 красавіка 1991
Дата затрымання: 3 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Паліна Ігараўна Пачапская — жыхарка Дзяржынску, затрыманая напрыканцы сакавіка. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Цяпер яна ўтрымліваецца ў жодзінскай турме № 8.
У ліпені 2023 г. стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў СІЗА № 1.
24 ліпеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска палітзняволеную асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Паліну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.