Паліна Мартынчык
Дата затрымання: 17 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Мінчанку Паліну Мартынчык затрымалі ў красавіку 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што яна нібыта прымала ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрывала рух транспарту. Ёй інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).