Паліна Арэхава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 верасня 2023
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Паліна Віктараўна Арэхава была затрыманая ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і змешчаная ў жодзінскую СТ № 8.
Паліне выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
12 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы Паліны: суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбывае пакаранне ў ПК № 4.
1 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітзняволеную ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Вызвалена 9 верасня 2023 г. цалкам адбыўшы тэрмін.